Лёгкая прамысловасць Рэспублікі Беларусь мае высокі ўзровень экспартаарыентаванасці. Найбуйнейшыя прадпрыемствы галіны ўваходзяць у склад канцэрна "Беллегпрам" і вырабляюць каля 80% усяго галіновага аб'ёму. У цэлым у Рэспубліцы функцыянуюць каля 500 прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці, якія выпускаюць больш за 5 тыс. найменняў прадукцыі.

Тэкстыльная галіна ацэньваецца як самая буйная па аб'ёме выпускаемай прадукцыі ў лёгкай прамысловасці. Сегмент аб'ядноўвае вытворчасць усіх відаў тканін, трыкатажу, валяльна лямцавых і іншых вырабаў. Асноўная прадукцыя гэтых кампаній-тканіны, пража, гардзінна-цюлевыя вырабы і т. д.

Текстиль.jpg