Беларусь уваходзіць у лік сусветных лідараў па ўзроўні развіцця аховы здароўя і медыцыны.
Беларуская фармацэўтычная галіна адносіцца да сегментаў, якія актыўна развіваюцца і з'яўляюцца прывабнымі для інвестараў. Гэта стратэгічна важны сектар эканомікі, аснова яе бяспекі ў сферы аховы здароўя, лекавага і медыка-тэхнічнага забеспячэння.
У фармацэўтычнай прамысловасці Беларусі занята больш за 10 тысяч прафесіяналаў розных узроўняў падрыхтоўкі. Цяпер рэалізавана 36 інвестыцыйных праектаў на суму 345 млн. долараў ЗША. У плане - яшчэ 14 інвестыцыйных праектаў, накіраваных на аснашчэнне цэхаў фармвытворцаў высокатэхналагічным абсталяваннем.

NEW! Спампаваць аналітычны агляд медыцынскай галіны за 2024 год
Спампаваць аналітычны агляд фармацэўтычнай галіны за 2023 год