Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі (скарочана – НАІП) – гэта адзіны цэнтр падтрымкі для замежных інвестараў, які бясплатна дапамагае ім весці бізнес у Беларусі і рэалізоўваць інвестыцыйныя праекты.

З моманту свайго стварэння ў 2010 годзе НАІП удзельнічала ў ажыццяўленні больш за тысячу праектаў, зараз прапрацоўваецца яшчэ каля 700 інвестыцыйных ідэй.

Місія НАІП – раскрыць замежнаму бізнесу каласальны патэнцыял Беларусі, дзяржавы ў самым сэрцы Еўропы, якая багата прыроднымі рэсурсамі, славіцца высокакваліфікаванымі спецыялістамі і мае тысячу прамысловых пляцовак і аб'ектаў нерухомай маёмасці, прывабнымі для інвесціравання. Азнаёміцца з імі можна на інтэрактыўным анлайн-сэрвісе «Дарожная карта інвестара», які падтрымлівае Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі.

НАІП аказвае сваім кліентам наступныя паслугі:

  • дае інфармацыю па інвестыцыйных магчымасцях і праектах, прэферэнцыйных рэжымах, ільготах, галінах, заканадаўстве;
  • шукае патэнцыйных партнёраў для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, арганізуе сустрэчы, перамовы для наладжвання супрацоўніцтва;
  • выступае пляцоўкай для перамоваў і суправаджае інвестара падчас іх правядзення;
  • арганізуе «пад ключ» візіты ў Рэспубліку Беларусь для бізнес-колаў (ад распрацоўкі праграмы да дапамогі ў афармленні візы);
  • аказвае постінвестыцыйнае суправаджэнне.

Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі мае каля 50 замежных партнёраў, а таксама з'яўляецца членам Сусветнай асацыяцыі агенцтваў па прасоўванню інвестыцый (WAIPA).

НАІП выступае непасрэдным арганізатарам розных іміджавых мерапрыемстваў сусветнага маштабу, такіх як Беларускі інвестыцыйны форум (БIФ). Спецыялісты агенцтва пераймаюць лепшыя сусветныя практыкі, каб аказваць паслугі інвестарам нязменна высокай якасці.

Жадаеце размясціць праект на «Дарожнай карце інвестара», пракансультавацца па рэалізацыі бізнес-ідэі ў Беларусі або інвесціраваць у існуючыя праекты?

Тэлефануйце па тэлефоне +375 17 200 81 75 ці пішыце на электронную пошту mail@investinbelarus.by.

Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі з'яўляецца дзяржаўнай арганізацыяй па прыцягненні прамых замежных інвестыцый у Рэспубліку Беларусь. Праца агенцтва накіравана на павышэнне інвестыцыйнага іміджу Рэспублікі Беларусь за мяжой, садзейнічанне замежнаму бізнесу ў рэалізацыі інвестыцыйных праектаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама прыцягненне стратэгічнага інвестара на прадпрыемствы пілотнага праекта прыватызацыі, які рэалізуецца сумесна з Сусветным банкам.

Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Рэспублікі Беларусь актыўна ўключылася ў сусветны інвестыцыйны працэс і барацьбу за капітал адносна нядаўна, але паспела зарэкамендаваць сябе як надзейны партнёр для міжнародных і лакальных кампаній, выбудоўваючы стратэгічныя даверныя адносіны паміж бізнесам і дзяржавай.

Агенцтва прымае ўдзел у фарміраванні станоўчага іміджу краіны, прадстаўляючы інвестыцыйныя магчымасці Рэспублікі на значных пляцоўках свету і з'яўляючыся арганізатарам Беларускага інвестыцыйнага форуму; укараняе лепшую сусветную практыку прыватызацыі аб'ектаў дзяржуласнасці пры падтрымцы Сусветнага банка, выконваючы баланс інтарэсаў краіны і інвестараў. Арганізацыя конкурсаў прыватызацыі дазваляе знаходзіць інвестараў у розных рэгіёнах свету, якія жадаюць рэалізоўваць праекты на новых рынках.