Для кампаній, зацікаўленых у развіццi ІТ-бізнэсу, беларускі Парк высокіх тэхналогій з'яўляецца адным з найбуйнейшых ІТ-кластараў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.
Унікальнасць ПВТ заключаецца ў удалым спалучэнні якаснай тэхнічнай адукацыі, высокага ўзроўню прафесіяналізму ІТ-спецыялістаў і дзяржаўнай падтрымкі ІТ-галіны.
Льготы для рэзідэнтаў ПВТ
Вызваленне ад:
Падатку на прыбытак (1)
|
Зямельнага падатку (5)
|
Падатку на нерухомасць (2)
|
Мясцовых падаткаў і збораў (6)
|
ПДВ (3)
|
Афшорнага збору
|
Мытных пошлін (4)
|
|
(1) - вызваленне (за выключэннем падатку на прыбытак пры выкананні абавязкаў падатковага агента);
(2) - вызваленне па аб'ектах падаткаабкладання на тэрыторыі ПВТ, плацельшчыкамі па якіх прызнаюцца рэзідэнты ПВТ, за выключэннем такіх аб'ектаў, якія здаюцца імі ў арэнду;
(3) - вызваленне;
(4) - вызваленне ад увазных мытных пошлін (з улікам міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь) і ПДВ, што спаганяюцца пры ўвозе тэхналагічнага абсталявання, камплектуючых і (або) запасных частак;
(5) - вызваленне на перыяд будаўніцтва, але не больш чым на 3 гады;
(6) - вызваленне ў дачыненні да аб'ектаў абкладання афшорным зборам.
Іншыя льготы:
1. Падатак на даходы замежных арганізацый-5 %
2. Можа прымяняцца паніжальны каэфіцыент 0,5. па арэнднай плаце
3. Вызваленне ад выплаты страхавых узносаў з зарплаты ў частцы даходаў, якія перавышаюць сярэднюю па рэспубліцы месячную заработную плату