Кітайска-Беларускі індустрыяльны паркВялікі камень” – гэта тэрытарыяльнае ўтварэнне плошчай 117.6 квадратных кіламетраў з асаблiвым прававым рэжымам, які забяспечвае камфортныя ўмовы для вядзення бізнесу. Парк знаходзiцца ў 25 км ад сталіцы Рэспублікі Беларусь горада Мінска ва ўнікальным прыродным комплексе, побач з міжнародным аэрапортам, чыгуначнымі шляхамі, транснацыянальнай аўтамабільнай магістраллю Берлін-Масква.

Галоўная мэта праектаразвіццё высокix тэхналогій, трансфер інавацый і вытворчасць прадукцыі, запатрабанай на сусветных рынках. Зараз рэзідэнтамі парка зяўляюцца 87 кампаній з 15 краінРэспублікі Беларусь, Кітайскай Народнай Рэспублікі, Аўстрыі, Германіі, Iзраіля, краінаў Балтыі, Швейцарыі, Расіі і іншых.

Абём інвестыцый павінны складаць не менш за 500 тысяч долараў ЗША для навукова-даследчых праектаў, або для тых праектаў, што будуць реалізаваныя на працягу першых трох гадоў (для астатніх праектаў – 5 мільёнаў долараў ЗША).

У індустрыяльным парку реалізуюцца праекты ў такіх галінах як электроніка і тэлекамунікацыі, машынабудаванне, тонкая хімія і фармацэўтыка, біятэхналогіі і новыя матэрыялы, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх абёмаў дадзеных, лагістыка, а таксама выкананне навукова-даследчых, канструктарскіх і тэхналагічных работ.

Сярод асноўных льготаў і прэферынцый:

-         вызваленне ад падаткау на прыбытак на 10 гадоў з моманту атрымання прыбытку. Далей стаўка падатку на прыбытак скаладае 50% ад усталяванай у Рэспубліцы Беларусь;

-         вызваленне ад падатку на нерухомую маёмасць;

-         вызваленнне ад  падатку на зямлю;

-         зямельныя ўчасткі ў індустрыяльным парку можна арэндаваць тэрмінам на 99 год, або набыць у прыватную ўласнасць.

Адміністрацыя індустрыяльнага парку забяспечвае абслугоўванне рэзідэнтаў і інвестараў па прынцыпе “адна станцыя”. Цэнтр комплекснага абслугоўвання кампаній, якія працуюць ў парку, адкрыты у “Вялікім камні” ў верасні 2018 года. Прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый ажжыцяўляюць усе неабходныя працэдуры і паслугі.

У 2019 годзе “Вялікі камень” быў прызнаны лепшым праектам ініцыятывы “Пояс і шлях” у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе па версіі выдання Asiamoney, адзначаны ў двух намінацыях рэйтынгу FDi Free Zones of the Year 2019 выдання Financial Times. Акрамя гэтага, парк быў прызнаны індустрыяльным праектам году ва Усходняй Еўропе па версіі агенцтва EuropaProperty і ўзнагароджаны прэміяй Сусветнай федэрацыі свабодных і спецыяльных эканамічных зон (FEMOZA Awards 2019) як пераможца ў намінацыі “Самы імклівы рост сярод індустрыяльных паркаў”.

Падрабязная інфармацыя - на інтэрнет-сайце індустрыяльнага парку.


DSC_1685.JPGВЕЛИКИЙ КАМЕНЬ 2021 ОКТЯБРЬ (13).jpgDJI_0280-HDR — копия.jpg