15.10.2019
Дзяніс Мялешкін, намеснік дырэктара НАІП, даў інтэрв'ю індыйскаму часопісу India Global Business і распавёў пра перспектывы супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Індыяй.

У сваёй публікацыі Дзяніс Мялешкін распавёў пра прэферэнцыйныя рэжымы: свабодныя эканамічныя зоны, Парк высокіх тэхналогій, індустрыяльны парк "Вялікі камень" і іншыя. Ён адзначыў, што пасля шэрагу двухбаковых візітаў на вышэйшым узроўні індыйскія інвестары праявілі асаблівую цікавасць да новых ільготных рэжымаў, створаных у Аршанскім раёне.

Акрамя гэтага, быў прадстаўлены эканамічны патэнцыял, умовы вядзення бізнесу і асноўныя сектары эканомікі Беларусі. Дзяніс Мялешкін падкрэсліў, што галоўная задача патэнцыйнага інвестара - выбраць льготны рэжым, які падпадае пад патрэбы праекта. НАІП таксама гатовы аказаць дапамогу ў гэтым пытанні.

Напрыканцы было адзначана, што Беларусь і Індыя ўжо маюць шэраг гісторый поспеху ў машынабудаванні, вытворчасці калійных угнаенняў. НАІП падпісаў мемарандум аб супрацоўніцтве з Нацыянальным агенцтвам садзейнічання інвестыцыям Invest India, а таксама мемарандум аб узаемаразуменні з Канфедэрацыяй індыйскай прамысловасці ў рамках Беларускага прамыслова-інвестыцыйнага форуму, які прайшоў у верасні ў Мінску.

Поўны тэкст публікацыі даступны па спасылцы (толькі на англійскай мове).

Малюнак у анонсе: slideshare.net.