14.02.2019

За 2018 год у рэальны сектар эканомікі Беларусі (акрамя банкаў) замежныя інвестары ўклалі $ 10,8 млрд інвестыцый.
Асноўнымі інвестарамі арганізацый краіны былі суб'екты гаспадарання Расіі (38,3% ад усіх інвестыцый), Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі( 25,7%), Кіпра (7,8%). Паступленне прамых замежных інвестыцый склала $ 8,5 млрд, або 78,7% ад усіх замежных інвестыцый. Арганізацыі Беларусі (акрамя банкаў) за 2018 год накіравалі за мяжу інвестыцый на суму $ 6,1 млрд. Значныя аб'ёмы інвестыцый былі накіраваныя суб'ектам гаспадарання Расіі (68,2% ад усіх накіраваных інвестыцый), Украіны (16,5%), Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (6,7%). На долю прамых інвестыцый прыходзілася 93,5% усіх накіраваных інвестыцый за мяжу.

Крыніца БЕЛТА