2.10.2025
30 верасня і 1 кастрычніка 2025 года ў Індустрыяльным парку "Вялікі камень" праходзіла канферэнцыя інвестыцыйных агенцтваў і карпарацый развіцця краін ЕАЭС. Яе арганізавалі Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная Асацыяцыя агенцтваў інвестыцый і развіцця (РФ), пры падтрымцы Кампаніі па развіццю індустрыяльнага парку.
На канферэнцыю зарэгістраваліся больш за 100 спецыялістаў па прыцягненню і суправаджэнні прамых інвестыцый з Арменіі, Беларусі, Казахстана, Расіі, а таксама госці з Узбекістана і Кітая.
Мэта канферэнцыі была ў тым, каб падзяліцца экспертызай аб апошніх інвестыцыйных трэндах і выкліках, сакрэтах прыцягнення і суправаджэння інвестараў, развіцця інвестыцыйнай інфраструктуры і дзяржаўна-прыватнага партнёрства, лічбавых інструментах, асаблівасцях функцыянавання прэферэнцыйных рэжымаў.
З прывітаннем і сваім бачаннем праблематыкі канферэнцыі да калег звярнуліся першы намеснік міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Іван Вежнавец і першы намеснік кіраўніка адміністрацыі парка "Вялікі камень" Аляксандр Лебядзянцаў.
Удзельнікам канферэнцыі быў прапанаваны да падпісання мемарандум аб супрацоўніцтве. Ён прадугледжвае сумесную работу над прапановамі па стымуляванні ўзаемных інвестыцый у эканомікі краін ЕАЭС і павышэнні іх прывабнасці для бізнесу, распрацоўку сістэмы інфармацыйнага абмену, у тым ліку для бізнесу: аб магчымасцях, патэнцыяльных партнёрах і даступных мерах падтрымкі, якія дзейнічаюць у дзяржавах - членах ЕАЭС.
«Апошнім часам у інтэграцыйных аб'яднаннях ўздымаюцца інвестыцыйныя пытанні. У СНД прыняты Комплекс мер па прыцягненню і стымуляванню ўзаемных інвестыцый, у ЕАЭС Міністэрства эканомікі Беларусі ініцыіруе распрацоўку адпаведнага дакумента, у ШАС ёсць рабочая група і Асацыяцыя інвестараў. Вядома, краіны-ўдзельніцы любога саюза зацікаўлены ў прыцягненні інвестыцый перш за ўсё на сваю тэрыторыю, тут не пазбегнуць канкурэнцыі. Але апроч канкурэнцыі ёсць месца і супрацоўніцтву. І галоўную ролю ў ім адыгрывае ўзаемадзеянне інвестыцыйных агенцтваў і інстытутаў развіцця - для абмену вопытам і лепшымі практыкамі, для кааперацыйных праектаў і прапановы мер па стымуляванні ўзаемных інвестыцый. Гэтыя ідэі адлюстраваны ў мемарандуме, які падпісалі сёння ўдзельнікі канферэнцыі. Мы спадзяемся, што ў далейшым да яго далучацца іншыя агенцтвы і карпарацыі развіцця, а канферэнцыя стане штогадовай ш будзе праводзіцца ў краінах-удзельніках па чарзе», - сказала першы намеснік дырэктара НАІП Алена Пярмінава.
«Сёння прастора ЕАЭС не ўспрымаецца як адзіная інвестыцыйная тэрыторыя - з агульнымі рынкамі збыту, рэсурснай базай, адзінымі «правіламі гульні» для інвестараў. Не так шмат сумесных інвестыцыйных праектаў у нашых краінах. Хоць па сутнасці мы часта "змагаемся" за адных і тых жа інвестараў. Прасоўванне ЕАЭС як інвестыцыйна-прывабнага макрарэгіёну - гэта вялікі патэнцыял для нашых краін. Мэтазгодна сінхранізаваць работу нацыянальных і тэрытарыяльных інстытутаў інвестыцыйнага развіцця нашых краін па шэрагу напрамкаў - абмеркаванне магчымасці адзіных прэферэнцыйных рэжымаў для інвестараў, стварэнне інвестыцыйнай інфраструктуры, уніфікацыя заканадаўстваў для інвестараў і г.д. Для гэтага ў першую чаргу неабходна на сістэмным узроўні пачаць абменьвацца інфармацыяй - гэта адна з задач сённяшняй Канферэнцыі» - адзначыў Выканаўчы дырэктар НААІР Рафаэль Хусяіншын.
Таксама ў рамках канферэнцыі Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі заключыла двухбаковыя пагадненні аб супрацоўніцтве з Агенцтвам па прыцягненню інвестыцый Краснадарскага краю РФ і Агенцтвам інвестыцыйнага развіцця Фонду развіцця Рэспублікі Хакасія.