26.03.2021

Інвестыцыйны патэнцыял беларускай фармацэўтычнай прамысловасці, перспектыўныя напрамкі для прасоўвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Карэяй у галіне фармацэўтыкі, а таксама вопыт карэйскага бізнесу ў выхадзе на айчынны рынак медыцынскіх прэпаратаў абмеркаваны на вебінаре, арганізаваным 26 сакавіка сумесна Карэйскім агенцтвам садзейнічання гандлю і інвестыцыям (KOTRA), Пасольствам Беларусі ў Рэспубліцы Карэя і Нацыянальным агенцтвам інвестыцый і прыватызацыі.


Удзел у мерапрыемстве прынялі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя Андрэй Папкоў, прэзідэнт і галоўны выканаўчы дырэктар KOTRA Квон Пхён О, намеснік дырэктара НАІП Паліна Тоўсцік, намеснік дырэктара РУП «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя» Вольга Жураўлёва, прадстаўнікі РУП «Кіруючая кампанія холдынгу «Белфармпром», Карэйскага выпрабавальнага і навукова-даследчага інстытута і карэйскай фармацэўтычнай кампаніі Korea United Pharm., Inc. Цікавасць да вебінару таксама праявілі больш за 40 карэйскіх кампаній.




Відэазапіс падзеі з прэзентацыямі аб умовах для вядзення бізнесу і інвестыцый у Беларусі, магчымасцях беларускай фармацэўтычнай галіны, правілах рэгістрацыі замежных медыцынскіх прэпаратаў у нашай краіне даступная на YouTube-канале Пасольства Беларусі ў Рэспубліцы Карэя.

KOTRA - створаная ў 1962 годзе некамерцыйная арганізацыя, якая дзейнічае пры Міністэрстве гандлю, прамысловасці і энергетыкі Рэспублікі Карэя і прадастаўляе паслугі па садзейнічанні гандлю, інвестыцыйнаму супрацоўніцтву і прамысловай кааперацыі паміж карэйскімі і замежнымі кампаніямі. Мае 129 прадстаўніцтваў у 84 краінах свету, у тым ліку з 2014 года у г. Мінску.