24.10.2019
22-23 кастрычніка НАІП прыняў удзел у штогадовым семінары агенцтваў па прыцягненні інвестыцый пад эгідай АЭСР, а таксама ў круглым стале па пытаннях інвестыцый для ўстойлівага развіцця. Мерапрыемствы прайшлі ў штаб-кватэры АЭСР у Парыжы.

22 кастрычніка штогадовы семінар агенцтваў па прыцягненні інвестыцый пад эгідай АЭСР стартаваў з пленарнага пасяджэння высокага ўзроўню, на якім дэлегаты абмяркоўвалі пытанні садзейнічання інвеставанню і аказанні постінвестыцыйнага абслугоўвання, а таксама ўплыў ПЗІ на эканоміку краіны-рэцыпіента. Акрамя гэтага, дэлегаты мелі магчымасць асабістага абмеркавання садзейнічання інвеставання і аказанні постінвестыцыйнага абслугоўвання. 

Дзяніс Мялешкін, намеснік дырэктара, і Дар'я Калбасіч, начальнік аддзела маркетынгу і камунікацыі, прадставілі НАІП на мерапрыемстве. Яны правялі шэраг сустрэч з калегамі з сусветных агенцтваў па прыцягненню інвестыцый і абмеркавалі працоўныя пытанні асноўнай дзейнасці і спосабы працы з замежным бізнэсам. 

23 кастрычніка адбыўся круглы стол па пытаннях інвестыцый для ўстойлівага развіцця. У рамках мерапрыемства быў прадстаўлены зборнік аб інструментах працы з ПЗІ, які дае зацікаўленым бакам доступ да працоўных інструментаў па вымярэнні ўплыву ПЗІ на ўстойлівае развіццё эканомікі. Удзельнікі круглага стала абмяняліся думкамі і правялі прадметнае абмеркаванне адносна перспектыў устойлівага развіцця.

Сетка агенцтваў па прыцягненню інвестыцый была створана пад эгідай АЭСР у кастрычніку 2016 года пасля паспяхова праведзенага першага семінара па пытаннях садзейнічання інвесціраванню. Удзельнікі сеткі праводзяць штогадовыя сходы, каб вывучыць вынікі новых даследаванняў АЭСР, падзяліцца вопытам і лепшымі практыкамі ў пытаннях асноўнай дзейнасці.