9.09.2026
Бізнес-дэлегацыя прадстаўнікоў кампаній правінцыі Шэньсі (КНР) шукае ў Беларусі цікавыя партнёрствы і праекты. У складзе дэлегацыі — прадстаўнікі паўтара дзясятка кампаній, чые бізнес-інтарэсы ахопліваюць здабыўную, хімічную, машынабудаўнічую галіны, электратэхнічную і электронную прамысловасць, сельскую і водную гаспадарку, вытворчасць напояў, а таксама праекты на стыку GameDev і турызму. Візіт дэлегацыі арганізаваны філіялам Кітайскага камітэта садзейнічання развіццю міжнароднага гандлю (CCPIT) у правінцыі Шэньсі, Нацыянальным агенцтвам інвестыцій і прыватызацыі і партнёрам НАІП — віцэ-прэзідэнтам Кітайскай федэрацыі замежных кітайскіх прадпрымальнікаў спадаром Лэй Нінам.

 8 верасня ў гасцініцы «Пекін» адбыўся бізнес-форум з удзелам кітайскіх бізнесменаў і зацікаўленых беларускіх кампаній. Актыўны ўдзел у форуме прынялі кіраўнікі камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама, Магілёўскага гарвыканкама, СЭЗ «Магілёў» і Магілёўскага аддзялення БелТПП.

 Адкрываючы форум, дырэктар НАІП Аляксей Пушкароў адзначыў, што ўсебаковы і стратэгічны характар партнёрства Беларусі і Кітая праяўляецца не толькі ў значных двухбаковых і глабальных праектах. Яно паглыбляецца і пашыраецца з кожным новым кантрактам, інвестыцыйным ці кааперацыйным праектам, які павялічвае прыбытак і прыносіць карысць грамадзянам абедзвюх краін. У гэтым і палягае мэта бізнес-форуму.

 На палях бізнес-форуму былі падпісаны мемарандумы аб супрацоўніцтве паміж Шэньсійскім філіялам CCPIT і Магілёўскім аддзяленнем БелТПП, Кітайскай асацыяцыяй садзейнічання гандлю ў Сіяні і Магілёўскім гарвыканкамам, а таксама пагадненне аб рэалізацыі на тэрыторыі СЭЗ «Магілёў» інвестыцыйнага праекта па стварэнні лагістычнага цэнтра трансгранічнай электроннай камерцыі «Кітай – Беларусь».

Бизнес-делегация провинции Шэньси в Минске

Алексей Пушкарев выступает на бизнес-форуме Шэньси - Беларусь

Бизнес-форум Шэньси - Беларусь

Бизнес-форум Шэньси - Беларусь

Подписание меморандума между Шэньсийским филиалом CCPIT и Могилевским отделением БелТПП

Подписание меморандума между Китайской ассоциацией содействия торговли в Сиане и Могилевским городским исполкомом

Подписание соглашения о реализации инвестиционного проекта в СЭЗ "Могилев"

B2B-переговоры на форуме Беларусь - Шэньси