3.01.2019

3 студзеня 2019 года у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку зарэгістраваны новы рэзідэнт. Першым у новым годзе стала ТАА "ВайсIзі Інтэрнэшнл Бел" з КНР . Яго заснавальнікам з'яўляецца кампанія Wiseasy, заснаваная ў г.Пекіне ў 2012 годзе. Сёння гэта адзін з лідэраў у галіне паслуг апаратнага забеспячэння для бізнес-аналізу ў Кітаі. Прадукцыя Wiseasy экспартуецца больш чым у 60 краін і рэгіёнаў свету.
ТАА "ВайсIзі Інтэрнэшнл Бел" будзе займацца вытворчасцю інтэлектуальных электронных тэрміналаў на платформе Android. Такія тэрміналы могуць прымаць аплату шыфраванай картай з магнітнай паласой, банкаўскай картай з чыпам. Акрамя гэтага, даступныя і плацяжы ў такіх фарматах, як NFC, якія шырока прымяняюцца ў смартфонах, а таксама з выкарыстаннем BLE (Bluetooth Low Energy) і іншых.

У “Вялікім камені " кампанія плануе стварыць вытворчы цэнтр, а таксама цэнтр даследаванняў і тэхпадтрымкі. Аб'ём інвестыцый складзе больш за 2 млн даляраў ЗША, у перспектыве – 5 мільёнаў даляраў ЗША.
Такім чынам, агульная колькасць рэзідэнтаў Парку дасягнула 42-х, сярод якіх-25 кампаній з КНР.

000021_971C6756FA654C2943258377003B11CC_972913.jpg

Цырымонія ўваходжання ў Парк новага рэзідэнта прайшла 3 студзеня 2019 года. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі кіраўніцтва кампаніі-рэзідэнта, адміністрацыі індустрыяльнага парку і СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку ».

Крыніца: афіцыйны сайт Iндустрыяльнага парка " Вялікі камень"