17.01.2019

16 студзеня 2019 г. у штаб-кватэры Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў г. Лондане адбылася інвестыцыйная канферэнцыя (роўд-шоу), прысвечаная прэзентацыі першага пілотнага праекта дзяржаўна-прыватнага партнёрства па рэканструкцыі ўчастка дарогі М-10,  а таксама Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".
З аглядам макраэканамічнай сітуацыі, стратэгічных мэт і інвестыцыйнага клімату Рэспублікі Беларусь на канферэнцыі выступіў . 

50007561_1925855824129725_4017374127911337984_n.jpg
Министр заявіў, што сёння Беларусь максімальна адкрытая для інвестараў і рэалізуе палітыку стымулявання прыватных інвестыцый. Ён падрабязна спыніўся на прэферэнцыйных рэжымах інвеставання ў Рэспубліку Беларусь (стварэнне кампаній у сельскай мясцовасці і малых гарадах, свабодныя эканамічныя зоны, Індустрыяльны парк "Вялікі камень", Парк высокіх тэхналогій, заключэнне інвестыцыйнай дамовы з Рэспублікай Беларусь). Асобная ўвага Дзмітрый Круты надаў пытанням развіцця інфраструктуры ў нашай краіне.   Ён падкрэсліў, што асноўная мэта ў працы, якая праводзіцца па гэтым кірунку, - гэта забеспячэнне высокага ўзроўню паслуг для насельніцтва і функцыянавання бізнесу. Для дасягнення дадзенай мэты Урадам Рэспублікі Беларусь вядзецца актыўная праца па ўкараненні альтэрнатыўных механізмаў фінансавання, такіх як дзяржаўна-прыватнае партнёрства.  
Таксама на канферэнцыі выступіліМіністр фінансаў Максім Ермаловіч Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка i намеснік Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Сяргей Калечыц. Яны прадставілі агляд бюджэтнай і грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, стану і перспектыў развіцця  інфраструктуры транспартнага сектара.
Асобная панэль была прысвечана прэзентацыі першага пілотнага праекта ДПП па рэканструкцыі ўчастка аўтамабільнай дарогі М-10, якую адкрыў   Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка. Кансультанты праекта з боку ЕБРР падрабязна прадставілі тэхнічныя, прававыя і фінансавыя асаблівасці рэалізацыі праекта.

50085505_587209691740568_9011627443332579328_n.jpg
У рамках правядзення роўд-шоў таксама адбыўся шэраг сустрэч з патэнцыйна зацікаўленымі інвестарамі, у тым ліку будаўнічымі кампаніямі, банкаўскімі ўстановамі і прадстаўнікамі кансалтынгавых фірмаў. Мэтай гэтых сустрэч з'яўлялася ўдакладненне пытанняў, звязаных з непасрэднай рэалізацыяй праекта М-10 – конкурсных працэдур, патрабаванняў да ўдзельнікаў конкурсу, тэхнічных і эканамічных аспектаў.  Конкурс па выбары прыватнага партнёра пройдзе ў наступным годзе. Да канца 2020 года павінна пачацца і сама рэканструкцыя. Пераможца конкурсу абавязаны будзе ў тэрмін каля двух гадоў рэканструяваць дарогу, несці адказнасць за стан і абслугоўванне рэканструяванага ўчастка на працягу 20 гадоў.
У роўд-шоў прынялі ўдзел больш за 50 будаўнічых кампаній, міжнародных фінансавых арганізацый, банкаў, кансалтынгавых і страхавых арганізацый з Турцыі, Францыі, Расійскай Федэрацыі, Аўстрыі, Італіі, Іспаніі, Партугаліі, Венгрыі, Кітая, Японіі, Паўднёвай Карэі і іншых краін.
Мiнiстр транспарту i камунiкацый Аляксей Аўраменка сустрэўся з кіраўніцтвам такіх кампаній, як Makyol (Турцыя), VIS Group і Рэгіянальная канцэсійная кампанія (Расійская Федэрацыя), Intertoll Europe (Венгрыя), IC Içtaş (IC Infra) (Турцыя), Strabag AG(Аўстрыя), Marubeni Europe Plc (Японія), Rizzani de Eccher Group (Італія), SK Engineering& Construction (Карэя) i iншымi.

Па матэрыялах афіцыйнага сайта Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь
афіцыйнага сайта Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь