17.01.2019

16 студзеня 2019 г. была праведзена сустрэча з кіраўніцтвам японскай IT-кампаніі "PISE Coorporation" Кубо Кiмiтошi, Носо Кацуюкi і Кiмура Мiцухiро. Ад дзяржаўнай установы " Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі» на сустрэчы прысутнічалі намеснік дырэктара Паліна Тоўсцік, намеснік аддзела па суправаджэнні інвестараў Арцём Шкрыль і праектны менеджэр Антон Шашуро.

50226122_604932813299963_3151386640887316480_n.jpg

Мэтай дадзенай сустрэчы была прэзентацыя інвестыцыйнага клімату Рэспублікі Беларусь (прэферэнцыйныя рэжымы для інвеставання, стварэнне кампаній у сельскай мясцовасці і малых гарадах, свабодныя эканамічныя зоны, Індустрыяльны парк «Вялікі камень», Парк высокіх тэхналогій, заключэнне інвестыцыйнай дамовы з Рэспублікай Беларусь).

50722816_308516223108329_8545245882486882304_n.jpg

Кубо Кiмiтошi, старшыня праўлення "PISE Coorporation", выказаў зацікаўленасць у рэгістрацыі кампаніі ў якасці рэзідэнта Парку высокіх тэхналогій.