15.03.2024
Сёння Беларусь адзначае дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі. У гэтым годзе Асноўнаму Закону нашай краіны спаўняецца 30 гадоў.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынята 15 сакавіка 1994 года. Упершыню ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці яна замацавала статус рэспублікі як унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы.

На аснове Канстытуцыі фарміруецца ўся сістэма заканадаўства нашай краіны.

Калектыў Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі віншуе суайчыннікаў з гэтым важным дзяржаўным святам!

15 марта (1).png