19 июля 2016

Новы праект Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызаціі — кулінарная кніга бізнес-рэцэптаў ад топ-менеджараў вядучых замежных кампаній-інвестараў “BUSINESS IN BELARUS. RECIPE BOOK” — быў адзначаны дыпломам 7-га Фестывалю беларускамоўнай рэкламы i камунiкацыi  і атрымаў спецыяльны прыз “ За смачны ўнёсак у стварэнне пазітыўнага вобразу краіны ў свеце”. 

Кніга “BUSINESS IN BELARUS. RECIPE BOOK” заснавана на дванаццаці рэальных гісторыях стварэння бізнесу замежнымі кампаніямі, якія змаглі паспяхова рэалізаваць у Беларусі свае інвестпраекты. На старонках выдання вядучыя прадпрымальнікі дзеляцца не толькі асабістымі гісторыямі поспеху, але і любімымі рэцэптамі страў беларускай кухні.   

Нагадаем, прэзентацыя праекта www.business-recipe-book.by адбылася ў чэрвені на выставе SPIEF Investment Projects, якая была арганізавана ў межах XX Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму.