Нафтахімічны комплекс Беларусі ўключае ў сябе арганізацыі па здабычы, перапрацоўцы і транспарціроўцы нафты, нафтапрадуктазабеспячэнні, хіміі і нафтахіміі, шэраг навуковых, праектна-канструктарскіх, будаўнічых, рамонтных і пусканаладачных арганізацый. Асноўную частку з іх аб'ядноўвае канцэрн "Белнафтахім". Гэта адзін з найбуйных і стратэгічна важных прамысловых комплексаў краіны.

Арганізацыі нафтахімічнай галіны забяспечваюць каля 30 працэнтаў аб'ёму прамысловай прадукцыі Рэспублікі Беларусь і палову экспарту тавараў. Прадукцыя галіны экспартуецца больш як у 120 краін свету. На знешнім рынку рэалізуецца звыш 70 працэнтаў прадукцыі, што вырабляецца нафтахімічным комплексам. На замежных рынках яе прадстаўляе шырокая тавараправодная сетка.


Аналітычны агляд хімічнай і нафтахімічнай галіны за 2023 год

Аналітычны агляд хімічнай і нафтахімічнай галіны за 2023 год