Што такое ДПП
Дзяржаўна-прыватнае партнёрства (скарочана – ДПП) – гэта важны інструмент супрацоўніцтва паміж дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь і прыватнымі кампаніямі з мэтай рэалізацыі сацыяльна значных праектаў. Такая форма партнёрства садзейнічае прыцягненню інвестыцый і кампетэнцый для стварэння і развіцця інфраструктуры.
Прававая аснова
Заканадаўчай базай для рэалізацыі праектаў праз механізм ДПП у Беларусі з'яўляецца Закон «Аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве» ад 30.12.2015 № 345-З.
Закон рэгламентуе працэс заключэння і выканання пагадненняў аб ДПП, а таксама прадугледжвае магчымасць падрыхтоўкі і ўнясення прапаноў аб рэалізацыі праектаў ДПП у парадку прыватнай ініцыятывы.
Цэнтр ДПП у Беларусі
У Беларусі дзейнічае Цэнтр дзяржаўна-прыватнага партнёрства, які ўваходзіць у структуры Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі. Асноўныя задачы Цэнтра ДПП:
- кансультаванне органаў дзяржаўнага кіравання і прыватнага бізнесу па падрыхтоўцы прапаноў аб рэалізацыі праектаў ДПП у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства;
- удзел ва ўдасканаленні нарматыўнай прававой базы ў сферы ДПП;
- павышэнне кваліфікацыі прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, арганізацый і іншых зацікаўленых у рэалізацыі праектаў ДПП;
- забеспячэнне міждзяржаўнага абмену вопытам па развіццю ДПП, у тым ліку ўдзел у экспертных рабочых групах па ДПП.
Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Рэспублікі Беларусь рэгулярна абнаўляе базу даных, якая змяшчае падрабязную інфармацыю аб сотнях інвестыцыйных праектаў (у тым ліку інфраструктурных праектаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства), інвестыцыйных ідэй, аб'ектаў нерухомай маёмасці і зямельных участкаў.