2.07.2024


Калектыў Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі віншуе ўсіх суайчыннікаў з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзем вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Гэта свята нагадвае нам аб непераходзячай каштоўнасці міру. У гэты дзень мы ўспамінаем мінулыя пакаленні - пераможцаў, працаўнікоў, стваральнікаў. Мы ўшаноўваем тых, хто абараніў наша права на жыццё, свабоду і развіццё, тых, хто шмат гадоў таму пачаў будаваць падмурак, на якім за гады незалежнасці Беларусь дабілася значных поспехаў у дзяржаўным і сацыяльна-эканамічным развіцці.

У гэты светлы і радасны дзень жадаем усім моцнага здароўя, сямейнага шчасця, міру, згоды і дабрабыту!