15.02.2024

Беларускі інвестыцыйны форум (скарочана – БІФ) – гэта штогадовае краінавае мерапрыемства, якое арыентавана на прасоўванне інвестыцыйных магчымасцей Рэспублікі Беларусь, а таксама стварэнне дыялогавай пляцоўкі для прафесіяналаў і зацікаўленых у галіне інвестыцый і вядзення бізнесу ў Беларусі.

Форум праводзіцца па рашэнню беларускага Урада. Арганізатарам Беларускага інвестыцыйнага форуму выступае Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Рэспублікі Беларусь. Мэтавая аўдыторыя форуму – гэта ўласнікі сярэдніх і буйных прадпрыемстваў, топ-менеджэры, прадстаўнікі фондаў прамых інвестыцый, фінансавых інстытутаў, інвестыцыйных агенцтваў, асацыяцый бізнесу, кансультанты, лідэры меркаванняў у бізнес-асяроддзі.

Інвестыцыйны форум

Беларускі інвестыцыйны форум – галоўная платформа для дзелавой камунікацыі беларускага і замежнага бізнесу ў галіне інвестыцый, інфармавання замежных партнёраў аб інвестыцыйных магчымасцях і ўмовах вядзення бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь.

Дзелавая праграма Форуму традыцыйна ўключае выступленні прадстаўнікоў прыватнага і дзяржаўнага бізнесу, прэзентацыю інвестыцыйных магчымасцей і найноўшых прэферэнцыйных рэжымаў Беларусі, абмеркаванне ключавых аспектаў рэалізацыі інвестыцыйных праектаў на тэрыторыі рэспублікі Беларусь і шмат іншага.

БІФ звычайна праводзіцца ў буйных замежных дзелавых і фінансавых цэнтрах: у 2021 г. БІФ адбыўся ў Дубаі, у 2022 г. – у Стамбуле, у 2023 г. – у Маскве.

Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі (НАІП)

З 2023 года Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі аднавіла ідэю правядзення форумаў у тым ліку і ў рэгіёнах Беларусі, каб стымуляваць дзелавую актыўнасць і прыцягнуць увагу інвестараў да перспектыўных інвестыцыйных праектаў. У 2023 годзе Беларускі інвестыцыйны форум адбыўся ў Бабруйску, а ў 2024 годзе – у Гомелі.